Шыфр
112Г000585_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Пружанскі раён, г. Пружаны, вул. Савецкая, 50
Датаванне
Сярэдзіна ХІХ ст.
Стыль
Неарэнесанс
Апісанне
Сядзібны дом - помнік архітэктуры неарэнесанснага стылю пабудаваны італьянскім архіэктарам Ф.М.Ланцы ў сяр. ХІХ ст., на манер загараднай вілы. Галоўны архітэктурны акцэнт зроблены на асіметрычнасці будынка. У 1895 г. палацык быў праданы графіне В.Кляйнміхель (пасля замужаства - Джамбакурыян-Арбеліяні), якая валодала сядзібай да 1939 г. У 1919-1939 гг. сядзібны дом здаваўся ў арэнду павятоваму староству, гаспадыня ж жыла ў Парыжы. Пад час Вялікай Айчыннай вайны ў бунынку месціўся нямецкі штаб, летам-восенню 1944 г. - шпіталь для савецкіх салдат. Пасля 1945 г. у розныя часы ў будынку знаходзіліся: інтэрнат для вайскоўцаў, даследчая станцыя, дзіцячы садок, стаматалагічная паліклініка. У 1989 - 1998 гг. адбылася рэстаўрацыя сядзібнага дома. З 1998 г. ў будынку размяшчаецца музей-сядзіба “Пружанскі палацык”.