Шыфр
712Г000184
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, Партызанскі раён, пр. Незалежнасці (паміж праспектам і мясцовымі праездамі ўздоўж дамоў 31, 33, 35, 34, 36, 38)
Датаванне
1952 - 1953 гг.
Плошча Перамогі (да 1954 г. называлася Круглай) пачала фарміравацца ў канцы 1930-х гг. у адпаведнасці з генеральным планам г. Мінска, распрацаваным у 1932-1936 гг. у Ленінградзе ў філіяле Гіпрагора РСФСР архітэктарам Ю. Кілаватавым пры ўдзеле ў якасці кансультанта В. Вітмана.
Плошча стваралася на перасячэнні вуліцы Савецкай (сучасны пр. Незалежнасці) з другім гарадскім кальцом. Яна павінна была стаць цэнтрам вузла, які б звязваў пяць напрамкаў вуліц на перакрыжаванні галоўнай гарадской магістралі з кальцавой.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён