Шыфр
413В000252_5
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Стаянка Нясілавічы-12 знаходзіцца на паўднёвы-захад ад вёскі і асфальтавай шашы Дзятлава - Ліда, на поўнач ад стаянкі Нясілавічы-6, на паўднёвым краі моцна развеянай дзюны на левым беразе Нёмана.
Помнік выявіў М.М. Чарняўскі. Абследаваў у 1997 г. і 1999 г. В.Л. Лакіза. Дакладныя памеры помніка не ўстаноўлены. Падчас даследаванняў былі выяўлены рэшткі агнішчаў-кастрышчаў, агнішчаў з каменнымі абставамі, шматлікі крамянёвы інвентар, кераміка прыпяцка-нёманскай, нёманскай, кола культуры шнуравой керамікі, тшцінецкага культурнага кола, ранняга жалезнага веку.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён