413В000252_1
Шыфр
413В000252
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Упершыню помнікі ў вусці Моўчадзі і на левабярэжжы Нёмана былі выяўлены Н.М. Гурынай у канцы 50-х гадоў XX ст. У сваёй публікацыі яна часткова ўвяла ў навуковы зварот крамянёвыя матэрыялы па мезаліту і неаліту з выяўленых ёй помнікаў Нясілавічы 1, 2, 5 і інш.
У 1982 і 1998 гадах разведкі каля в. Нясілавічы ажыццяўляў М.М. Чарняўскі. Абследаваў раней вядомыя помнікі, выявіў некалькі новых першабытных стаянак. У 1982 г. М.М. Чарняўскі правёў раскопкі на стаянках Нясілавічы 1 і Нясілавічы 6.
У 1997 і 1999 гадах абследаванне помнікаў каля в. Нясілавічы правёў В.Л. Лакіза. Была сабрана значная калекцыя новых крамянёвых вырабаў і фрагментаў ляпной керамікі.
Усяго ў ваколіцах Нясілавіч лакалізуецца звыш 10 розначасовых і шматкультурных помнікаў археалогіі, большасць з якіх адносіцца да каменнага і бронзавага вякоў. Матэрыялы з помнікаў датуюцца палеалітам, мезалітам, неалітам і бронзавым векам. Зрэдку трапляецца кераміка ранняга жалезнага веку і сярэдневякоўя.
413В000252_1
413В000252_5
413В000252_2
413В000252_3
413В000252_4
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён