зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Стравы з таркаванай бульбы – дранікі, бульбяныя бліны, бабка і іншыя – традыцыі прыгатавання і спажывання Магілёўскай вобласці

Шыфр

53БК000159

Тып каштоўнасці

Апісанне

У сям'і кожнага беларуса на стале нязменна прысутнічаюць дранікі, бабка і іншыя стравы, якія сталі своеасаблівым гастранамічным брэндам нашай краіны. Шырокае распаўсюджванне страў з цёртай бульбы - асаблівасць нацыянальнай кухні беларусаў, якая сфарміравалася ў канцы ХІХ ст. і захоўваецца да гэтага часу.

У Магілёўскай вобласці традыцыі прыгатавання дранікаў і бульбяных бліноў асабліва папулярны ў 17 раёнах вобласці, дзе захаваліся даўнія і ярка праяўляюцца новыя тэхналогіі прыгатавання дранікаў і бульбяных бліноў. Асноўнымі інгрэдыентамі для прыгатавання дранікаў з'яўляюцца: бульба, таркаваная на тарцы, цыбуля, алей (тлушч). У Магілёўскай вобласці стравы з таркаванай бульбы маюць розныя лакальныя назвы: “драчаны”, “бліны з бульбы”, “драчэнікі”, “бульбяныя бліны”, “дранка”, “драчы”, “блінкі картапляныя”, “бліны драныя”, “ладкі з бульбы драныя”, “бульбяная бабка”, “асянікі”, “дзяруны з сырам і зелянінай”, “таркаванцы з мясам”, “драныя аладкі”, “картафлянікі”, “дранікі з тварагом”, “бульбянікі”, “ведзьмакі”. У кожным рэцэпце дранікаў і бульбяных бліноў асноўным па-ранейшаму з'яўляюцца: крухмальная бульба, таркаваная на тарцы, цыбуля. Выпякалі дранікі на свіным тлушчы, пазней-на алеі.

У мэтах папулярызацыі элемента ў Магілёўскай вобласці ў 2022 годзе ў Быхаўскім раёне праводзяцца раённы гастранамічны фестываль "БульбаСаміт", у Касцюковіцкім - фестываль нацыянальных страў "Прысмакі".

Дранікі - самае папулярнае мясцовае блюда. Існуе шмат рацэптаў яго прыгатавання - з бульбы, мукі, прастаквашы або  кефіру, солі.  Прыгатаванне цеста аднолькавае  з калдунамі. Жарыць на раслінным  алею,  падаваць са смажаным салам і цыбуляй. У нашай мясцовасці “дранку”, “дранікі”  ўжываюць як у горадзе, так і ў сяле. Яе ўжываюць у кожнай сям’і і частуюць гасцей, таксама яна ёсць ў меню мясцовых аб’ектаў харчавання. “Дранка” або “дранікі” - гэта блюда бюджэтнае, даступнае для любога стала. Ім частуюць жыхароў і гасцей горада на вялікіх раённых святах, на свяце сярэдневекавой культуры “Рыцарскі фэст. Мсціслаў” і інш