Шыфр
722Ж000067_14
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, Савецкі раён
Датаванне
каля 1945 г.
Апісанне
Час напісання карціны “Танцоўшчыца з бубнам” каля 1945 г.
Любіч Осіп (1896-1990) нарадзіўся ў Гродна ў сям’і каваля. Юнацкія гады правёў у Адэсе, дзе вучыўся ў мастацкім вучылішчы. У 1919 пераехаў разам з групай мастакоў у Берлін для сумеснай працы над інтэр’ерамі тэатраў і кінатэатраў. У 1923 г. атрымаў кантракт на афармленне Кабарэ на Манмартры і пераехаў у Парыж і пасяліўся на Манпарнасе.
Мастак хутка ўвайшоў у мясцовую мастацкую супольнасць, галоўнай сферай яго творчых інтарэсаў сталі жывапіс і графіка. Любіч ствараў партрэты, пейзажы, нацюрморты, аднак цэнтральнае месца ў яго мастацтве занялі сюжэтныя творы на Тэатральныя і цыркавыя тэмы. З 1926 года Восіп Любіч рэгулярна выстаўляўся ў Восеньскім салоне, удзельнічаў у шматлікіх выставах. У 1934 годзе выдаў альбом акварэляў «Цырк», вершаванае ўступленне да якога напісаў вядомы жывапісец і графік Жорж Руо.