зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Верхні замак

Апісанне

Умацаваны цэнтр Полацка ХІ - XVІІ стст. Займаў узвышша пл. 9,44 га на правым беразе р. Заходняй Дзвіны пры ўпадзенні ў яе р. Палаты. Быў абкружаны валам з усходу, па краі пляцоўкі ўмацаваны драўлянымі сценамі-гароднямі з вежамі. Схілы пляцоўкі неаднаразова ўмацоўваліся. Паводле "Полацкай рэвізіі 1552 г.", на замку было 9 вежаў, у сярэдзіне XVІІ ст. -- 10. 

Першае паселішча на тэрыторыі замка ўзнікла ў канцы ІХ - пач. Х ст. У сярэдзіне ХІ ст. пабудаваны Сафійскі сабор. У ХІІ ст. каля Сафійскага сабора збудаваны храм Архангела Міхаіла, у паўночнай частцы замка - княжацкія палаты. Культурны пласт на тэрыторыі Верхняга замка складае 2-6 м. Выяўлены рэшткі сядзіб з жылымі і гаспадарчымі пабудовамі, знойдзена вялікая колькасць вырабаў з жалеза, скуры, гліны, каляровых металаў, шкла, косці. Сярод іх каменны абразок "Канстанцін і Алена". У сувязі з развіццём ваеннай справы ён страціў свае фартыфікацыйныя, а потым і палітычную функцыі. На тэрыторыі замка цяпер размешчаны Сафійскі сабор, комплекс бальніцы, сядзібная жылая забудова.