зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

«Вялікія лугі ў Шартры, ля віядука» («Les grands pres a Chartres, au vіaduc»). Палатно, алей. 93 х 60 см (аўтар Хаім Суцін)

Шыфр

722М000077_4

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

г. Мінск, Савецкі раён

Датаванне

1934 г.

Апісанне

Час напісання карціны “Вялікія лугі ў Шартры, ля віядука” каля 1934 г.

Выбітны мастак Парыжскай школы Хаім Суцін (1893 - 1943) у мястэчку Смілавічы Ігуменскага павета Мінскай губерні ў беднай яўрэйскай сям’і. 

У 1913 г. Суцін пераехаў у Францыю, у Парыж, і пасяліўся ў “Вуллі”. Найбольш цесна Суцін меў зносіны з мастакамі – выхадцамі з Расійскай імперыі: акрамя Кікоіна і Крэменя, з Восіпам Цадкіным, Аскарам Мешчанінавым, Жакам Ліпшыцам і іншымі. Раннія работы Суціна практычна не захаваліся, мастак знішчыў іх сам, лічачы непрафісійнымі. Не маючы магчымасці зарабляць сваім мастацтвам, працаваў грузчыкам, рознарабочым, чарцёжнікам, натуршчыкам, дэкаратарам.

Хаім Суцін цесна сябраваў з Амедэа Мадыльяні, які адыграў вялікую ролю ў фарміраванні індывідуальнай жывапіснай манеры мастака, стылістычна і канцэптуальна блізкай да экспрэсіянізму. 

1920-1930 гг. - самыя плённы перыяд у творчасці Хаіма Суціна, час, калі да яго прыйшлі вядомасць і фінансавы дабрабыт. У 1923 г. амерыканскі калекцыянер Альберт Кумс Барнс набыў больш за 50 карцін Суціна для свайго збору, з’явіліся іншыя пакупнікі.