Шыфр
113Д000023_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1944 г.
Апісанне
Брацкія магілы падпольшчыкаў знаходзяцца на ваенным участку грамадзянскіх могілак па вул. Дзекабрыстаў. У першай магіле пахаваны 3 чалавекі - удзельнікі Баранавіцкага антыгітлераўскага супраціўлення ў гады Вялікай Айчыннай вайны Бадак К.П., Карніенка Я.М., Ягораў А.В. Група дзейнічала на тэрыторыі лакаматыўнага дэпо, нанясла значны ўрон ворагу. У красавіку 1944 г. падпольшчыкі былі арыштаваны. Пасля допытаў і здзекаў фашысты павесілі іх на тэрыторыі дэпо. У 1944 г. на магіле быў устаноўлены помнік, які замянілі на новы з гранітнай крошкі ў 1967 г., а затым з чорнага мармуру ў 2004 г. да 60-годдзя вызволення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У другой брацкай магіле падпольшчыкаў пахавана падпольная група (9 чал.) пад кіраўніцтвам А. Крыштофіка. Падпольшчыкі ўзрывалі прадпрыемствы, установы, у якіх размяшчаліся нямецкія службы, перапраўлялі ў партызанскія атрады жадаючых змагацца з ворагам, праводзілі дыверсіі на чыгунцы. Гітлераўцы высачылі і схапілі 9 членаў групы, якіх пасля жорсткіх катаванняў 11 сакавіка 1944 г. павесілі на рыначнай плошчы ў г. Баранавічы. У 1958 г. на магіле быў устаноўлены помнік, які замянілі на новы з гранітнай крошкі ў 1972 г., а затым з чорнага мармуру ў 2004 г. да 60-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захоппікаў.