зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Забудова ваеннага гарадка: жылы дом

Шыфр

413Г000514_2

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

кан. XIX - пач. XX ст.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Ваенны гарадок для расійскіх войск быў заснаваны на мяжы ХІХ – пачатку ХХ ст. на ускраіне г. Слоніма па былой вул. Жыровіцкай. Яна адносіцца да  найбольш старажытных у Слоніме. Узнікла ў сувязі са стварэннем у XVI ст. Жыровіцкага манастыра і злучала Слонім з Жыровічамі. Ваенны гарадок уяўляў сабой вялікі комплекс будынкаў, аснову якога складалі казармы, жылыя дамы, службовыя пабудовы.

Будынак узведзены па тыповаму праекту ў характэрным для таго часу цагляным стылі. Дом быў пабудаваны для сем'яў камсастава 117 Яраслаўскага і 118 Шуйскага палкоў .