зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

613Г000469_2

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1901 г.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Будынак размешчаны ў цэнтры Нясвіжа. Вуліца Ленінская (былая вул. Студэнцкая на адрэзку паміж сучаснымі вуліцамі Чкалава і мясцовым праездам паміж маладзёжным цэнтрам і домам № 18) – адна з найбольш старажытных вуліц горада. Трасіроўка яе сфарміравалася ў XVI – XVII стст. Нешматлікая гістарычная забудова вуліцы, якая захавалася да нашага часу, адносіцца да канца ХІХ – пачатку ХХ ст.

Будынак – прыклад гарадской забудовы пачатку ХХ ст. У архітэктуры і аздобе выкарыстаны формы мясцовага дойлідства. Падлягае захаванню аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя будынка і архітэктурнае рашэнне фасада, элементы дэкору (фігурны франтон, лапаткі, сандрык, цягі, карніз, слупкі ў завяршэнні фасада).