зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

613Г000469_3

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1912 г.

Апісанне

Будынак размешчаны ў цэнтры Нясвіжа. Уваходзіць у склад забудовы вул. Ленінскай. Вуліца Ленінская (былая вул. Студэнцкая на адрэзку паміж сучаснай вуліцай Чкалава і мясцовым праездам паміж маладзёжным цэнтрам і домам № 18) – адна з найбольш старажытных вуліц горада. Трасіроўка яе сфарміравалася ў XVI – XVII стст.

Да нашага  часу будынак захаваўся з пэўнымі стратамі гістарычнага аблічча. На  галоўным фасадзе быў замураваны цэнтральны праём (больш верагодна, што дзвярны), Адбыліся некаторыя пераробкі аконных і дзвярных праёмаў на бакавых фасадах, а таксама зменена запаўненне аконных і дзвярных праёмаў

Будынак – прыклад гарадской забудовы пачатку ХХ ст. У архітэктуры і аздобе выкарыстаны формы мясцовага дойлідства. Падлягае захаванню аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя і архітэктурнае рашэнне  фасада, нешматлікія элементы дэкору (вежачкі на галоўным фасадзе, карнізныя цягі).