зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Замчышча

Шыфр

711Е000001_3

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Датаванне

2-я палова ХІ ст.

Апісанне

Замчышча з'яўляецца помнікам гісторыі, археалогіі і горадабудаўніцтва другой паловы ХІ – пачатку ХХ ст. З Мінскім замчышчам (замкам) звязана пачатковая гісторыя развіцця горада і яго найстаражытная планіровачная структура. Замчышча з’яўлялася цэнтральным ядром гістарычнага цэнтра г. Мінска на працягу ХІ – ХVI стст. Тут існаваў драўляны замак, умацаваны высокім земляным валам і ровам, было распачата будаўніцтва першай мураванай царквы ў горадзе. З замчышчам звязана ранняя гісторыя Мінска.  Тут праводзіліся шляхецкія соймікі, у пачатку XVI ст. ў ім быў двор кіеўскага мітрапаліта Іосіфа і тут знаходзіўся адзін з найстаражытных храмаў Мінска – саборная царква Нараджэння Прасвятой Багародзіцы. Дзядзінец Мінска (умацаваная частка горада) быў заснаваны ў другой палове ХІ ст. на двухметровым ўзвышшы сярод нізкай мясцовасці правабярэжнай поймы р. Свіслач пры ўпадзенні ў яе р. Няміга для абароны паўднёвых межаў Полацкага княства. Пры гэтым трэба адзначыць, што летапісны Мінск узнік за 16 – 20 км на захад ад дзядзінца другой паловы ХІ ст., каля в. Строчыца, на рацэ Менка. Затым у другой палове ХІ ст. гарадзішча было перанесена на правы бераг р. Свіслач ля вусця Нямігі.