Шыфр
413Г000724_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Карэліцкі раён, г.п. Мір, на поўдзень ад замка
Датаванне
1896 - 1898 гг.
Апісанне
Паміж палацам і Мірскім замкам, на месцы пяці сажалак у пойме ручая і высечанага сада, закладзенага арандатарам маёнтка пры Вітгенштэйнах – Антонам Пуцятам – па загаду князя М.І. Святаполк-Мірскага быў створаны стаў з востравом. Праца па яго стварэнню, якой кіраваў сам князь, доўжылася каля двух гадоў. У канцы XIX ст. стаў вызначыў асноўны прагулачны маршрут, які вёў ад іх двухпавярховага палаца ўздоўж паўночнага берага става да замка, потым па дамбе, аформленай з заходняга боку лінейнай пасадкай елкі, доўжыўся па сасновай алеі на паўднёвым баку, і далей – праз мосцік да палаца. Зараз ён таксама з’яўляецца асноўным маршрутам прагулак наведвальнікаў комплексу. Плошча става складае 5 га. Даўжыня - 424 м. Існуючая канфігурацыя і памеры вадаёма захаваліся з канца XIX ст., аб чым сведчаць фатаграфіі пачатку XX ст. Іканаграфічных матэрыялаў першапачатковага віду дамбы не выяўлена. Па сцвярджэнні мясцовых жыхароў, падпорнае вадаскіднае збудаванне (дамба) знаходзілася на месцы яго цяперашняга размяшчэння.
Пасля вайны 1941–1945 гг. на месцы ранейшай дамбы была ўладкована грунтавая плаціна.