зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Замак

Шыфр

410Г000721

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1520-я гг. XVI ст.

Стыль

Спалучэнне гатычнага, рэнесанснага, барочнага стыляў і архітэктурнага рашэння “palazzo in fortezza” ў інтэр’ерах і экстэр’еры Мірскага замка.

Апісанне

Галоўным аб’ектам комплексу з’яўляецца замак з абарончымі сценамі вышыней 11–12 м. У плане – блізкі да квадрата з памерамі 78×72 м. Унутраны двор – 42×42 м. Па вуглах мае пяціпавярховыя вежы вышынёй 25–27 м, якія выходзяць за межы сцен, пасярэдзіне заходняй сцяны – пятую, шасціпавярховую вежу з уяздной брамай, перад якой пазначана сцяна перадбрам’я. У двары да паўночнай і ўсходняй сцен у 80-я г. XVI ст. быў прыбудаваны трохпавярховы палац вышынёй каля 17 м. Каля паўднёвай сцяны замка па сённяшні дзень захаваліся рэшткі падмурка драўлянай кухні, якая была пабудавана ў XVII ст. Будаўнічы аб’ём (пасля рэстаўрацыі) 59 000 м3.