Шыфр
213В000638
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Датаванне
X - XVIII стст.
Запалоцкі пасад займае тэрыторыю ўздоўж правага берага Заходняй Дзвіны, на паўднёвым захадзе ад Верхняга замка. У ХІІ-ХІІІ стст. займаў плошчу каля 17 га. Пасад меў абарончыя збудаванні: з паўночнага (напольнага) боку - роў і сцяну ў выглядзе падвойнага штыкетніка, з боку ракі быў абнесены сцяной. У цэнтры пасада стаяла царква.
Падчас даследаванняў быў знойдзены ганчарны посуд Х-XVII стст., прылады працы, зброя, у т. л. касцяны грушападобны кісцень ХІІ-ХІІІ стст. з цыркульным арнаментам у выглядзе крыжыкаў. Выяўлены элементы жылой забудовы.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён