зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

513Г000039_10

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1955 г.

Стыль

Савецкі неакласіцызм

Апісанне

Будынак уваходзіць у ансамбль забудовы плошчы Леніна як франтальны жылы дом, размешчаны насупраць Дома Саветаў. Пабудаваны з цэглы, спраектаваны як жылы. Пяціпавярховы П-падобны ў плане будынак фланкуецца па баках двума  шасціпавярховымі вуглавымі рызалітамі. 

Дом па вул. Першамайскай, 69а прызначаўся для пражывання служачых розных камісарыятаў і іх сямей, таму меў палепшаную планіроўку. У аснову ўнутранай планіровачнай структуры была пакладзена двухкватэрная секцыя з пяці пакояў, дыферэнцыраваных па плошчы з выдзяленнем галоўнага жылога памяшкання.

Згодна з гэтым праектам, дом па вул. Першамайскай, 69, 69а/, бульвар Леніна, 6 быў спраектаваны архітэктарамі Ю. Ягоравым і Г. Парсадонавым у 1955 г. Будучы здадзены ў эксплуатацыю ў 1958 г. ён дапоўніў уражанне ўрачыстасці, якое  ствараецца дамамі па вул. Першамайскай, 40 і 42.

Зараз дом выкарыстоўваецца як жылы з крамамі на 1-м паверсе.

Старонка