зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Ансамбль плошчы Леніна: Дом Саветаў; адміністрацыйны будынак; жылыя дамы; помнік Леніну

Шыфр

513Г000039

комплексны аб’ект

Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Магілёўская вобласць, г. Магілёў, пл. Леніна

Датаванне

1938 - 1941

Стыль

Класічная ордэрная архітэктура, новы тып адміністрацыйных збудаванняў

Апісанне

Плошча імя Леніна — прыклад аднаго з цікавых ансамбляў Беларусі даваеннага перыяду.

Галоўным будынкам яе з’яўляецца Дом Саветаў, які займае паўночную частку плошчы. Другім элементам забудовы плошчы Леніна, які паспелі скончыць да вайны, стаў т. з. «Адміністрацыйны будынак», які заняў палову яе паўднёвага боку.Другую палову паўднёвага боку плошчы да вайны забудаваць не паспелі, але ў канцы 1950-х на гэтым участку ўзвялі жылы дом. Заходнюю і ўсходнюю частку плошчы займаюць жылыя дамы з акцэнтаванымі вуглавымі вежамі падвышанай паверхавасці, якія афармляюць уезд на плошчу. У пасляваенныя гады па генеральнаму плану (1947-1950) завершаны праект рэканструкцыі плошчы (арх. Д. Саннікаў), скончана яе добраўпарадкаванне.У 1957 годзе перад Домам Саветаў адкрыты помнік У. І. Леніну.Ва ўсходняй частцы плошчыў другой палове 1950-х гг. былі пабудаваны жылыя дамы.

Па генеральнаму плану 1936-39 гг. адміністрацыйна-грамадскім цэнтрам г. Магілёва павінна была стаць пл. Леніна, запраектаваная на перкрыжаванні галоўных магістралей -- вул. Першамайскай і сучаснага пр. Міру. Галоўным будынкам на плошчы стаў Дом Саветаў. Дом Саветаў праектаваўся і будаваўся ў адпаведнасці з пастановай СНК СССР і ЦК УКП (б) ад 19 красавіка 1938 г. за № 508 "Аб гарадскім будаўніцтве ў г. Магілёве у сувязі з пераводам сталіцы Беларускай ССР". 

 

Аб'екты, якія ўваходзяць у склад дадзенай каштоўнасці (комплекснага аб'екта)
Адміністрацыйны будынак
Адміністрацыйны будынак
Дом Саветаў
Дом Саветаў
Жылы дом
Жылы дом
Жылы дом
Жылы дом
Жылы дом
Жылы дом
Жылы дом
Жылы дом
Жылы дом
Жылы дом
Жылы дом (інв №700/С-1857)
Жылы дом (інв №700/С-1857)
Жылы дом (інв №700/С-2024)
Жылы дом (інв №700/С-2024)
Жылы дом (інв. № 700/С-2434)
Жылы дом (інв. № 700/С-2434)
Жылы дом (інв. № 700/С-3310)
Жылы дом (інв. № 700/С-3310)
Помнік Леніну
Помнік Леніну