зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Жылы дом

Шыфр

513Г000039_3

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Магілёўская вобласць, г. Магілёў, вул. Першамайская, 40

Датаванне

1938 г.

Стыль

Савецкі неакласіцызм

Апісанне

Будынак уваходзць у ансамбль забудовы плошчы Леніна. Пабудаваны з цэглы як жылы на заходнім баку плошчы, на скрыжаванні вул.Першамайскай і пр-та Міру. Дом 5-ці павярховы з 7-мі павярховым вуглавым аб’ёмам. Вылучаецца манументальнасцю, цэласнасцю аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі. Пластыку фасадаў ствараюць глыбокія балконы-лоджыі. У дэкаратыўным вырашэнні фасадаў выкарыстаны плоскія лапаткі, падвоеныя лапаткі і шматлікія лапаткі, што акцэнтуюць вуглы, а таксама рызаліты. Паміж лапаткамі — прамавугольныя аконныя праёмы. Дэкаратыўную ролю выконвае міжпавярховая 5-6 паверхаў распацаваная цяга. У аснову планіровачнай структуры пакладзена 2-кватэрная секцыя з 4-5-пакаёвых кватэр.

Дом прызначаўся для пражывання служачых розных камісарыятаў і іх сямей, таму меў палепшаную планіроўку. Падчас ВАВ пашкоджаны. Зараз ыкарыстоўваецца як жылы са шматлікімі магазінамі на 1-м паверсе.