зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Жылы дом

Шыфр

513Г000039_4

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Магілёўская вобласць, г. Магілёў, бульвар Леніна, 6

Датаванне

1938 г.

Стыль

Савецкі неакласіцызм

Апісанне

Пяціпавярховы з шасціпавярховымі вуглавымі аб'ёмамі П-падобны ў плане будынак. Разам з адміністрацыйным (цяпер вучэбным) будынкам фарміруе паўднёвы бок плошчы Леніна. У архітэктурна-прасторавай кампазіцыі будынка вылучаюцца вуглавыя шасціпавярховыя кубападобныя аб'ёмы, вырашаныя накшталт рызалітаў. Іх плоскасці дэкарыраваны плоскімі пілястрамі, члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, балконамі (на вуглавым аб'ёме на рагу пр. Міру і бульвара Леніна балконы адсутнічаюць).