Шыфр
112Г000621_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Пружанскі раён, аг. Лыскава, вул. Пружанская, 6
Датаванне
др. п. ХVIII cт.
Стыль
Барока
Апісанне
Жылы корпус манастыра місіянераў быў пабудаваны ў другой палове ХVIII стагоддзя. Класіцызм. На першым паверсе былі: кухня, трапезная, кватэра настаяцеля, музычная араторыя, на другім – келлі, гасцінны пакой, бібліятэка і кладоўка для розных рэчаў. Пры манастыры была адкрыта манастырская школа-інтэрнат для хлопчыкаў. У 1812 г. будынак прыстасаваны пад шпіталь для рускіх салдат.Вучыўся ў Лыскаўскай школе вядомы міссіянер, археолаг, падарожнік, які працаваў на Блізкім Усходзе, Афрыцы, Італіі – Максіміліян Станіслаў Рыла. Сёння ў будынку размяшчаецца Лыскаўская амбулаторыя агульнай практыкі.