Шыфр
112Г000621
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў.
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1763 - 1785 гг.
Стыль
Позняе барока
Апісанне
Троіцкі касцёл быў ўзведзены ў 1763-1785 гг. з цэглы. Будынак крыжападобны ў плане, аднавежавы, з прамавугольнай алтарнай часткай і двума сакрысціямі. Вежа чатырох’ярусная, плаўна выступае на асноўнай плоскасці галоўнага заходняга фасада.
Жылы манастырскі корпус быў пабудаваны праз дарогу насупраць Троіцкага касцёла ў другой палове ХVIII ст. Гэта двухпавярховы П-падобны ў плане будынак. Сцены рассечаны па перыметры пілястрамі. Галоўны ўсходні фасад з цэнтральным разалітам павернуты да Троіцкага касцёла. Бакавыя часткі фасада падзелены карнізнай цягай на 2 ярусы. Планіроўка галерэйная. Раней будынкі звязваў падземны пераход, які не захаваўся.
На першым паверсе манастырскага корпуса знаходзіліся кухня, трапезная, кватэра настаяцеля і музычная араторыя, на другім – келлі, гасцінны пакой, бібліятэка і кладоўка. Вядома, што ў бібліятэцы было 10 шафаў, напоўненых кнігамі (бібліятэка сабраная дамініканскімі манахамі – 1450 кніг).
У 1919 г. у будынку месціліся кватэры і школа. З 1949 г. ў будынку працавала бальніца, рэарганізаваная ў амбулаторыю ў 2003 г.