зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

«Зялёны пейзаж» («Paysage vert»). Палатно, алей. 27 х 60 см (аўтар Марк Шагал)

Шыфр

722М000077_8

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

г. Мінск, Савецкі раён

Датаванне

1948 - 1950 гг.

Апісанне

Час напісання карціны “Зялёны пейзаж” 1948-1950 гг.

Выбітны майстар авангарднага мастацтва ХХ ст. Марк Шагал (1887 - 1985) нарадзіўся ў г. Віцебску ў небагатай яўрэйскай сям’і.

У 1911 г. малады мастак едзе ў Парыж. Тут Марк Шагал пазнаёміўся з найноўшымі дасягненнямі еўрапейскага мастацтва, зблізіўся з яго прадстаўнікамі, наведаў заняткі ў прыватных парыжскіх мастацкіх школах, вывучыў музейныя зборы і сфарміраваўся як мастак з яркай індывідуальнай творчай манерай. Творы Шагала былі прадстаўлены на шэрагу выстаў, у тым ліку на Салоне Незалежных і Восеньскім салоне (1912 г.).

У 1915 г. Шагал ажаніўся з Бэлай Розенфельд. З яе выявай непарыўна звязана любоўная тэма ў творчасці мастака.