Шыфр
112Г000041_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1902 - 1911 гг.
Апісанне
Мазаікі ўстаўлены над паўночным і паўднёвым бакавымі ўваходамі звонку і ўнутры, а таксама ў інтэр'еры ў апсідзе і на слупах. Мазаікі вельмі прыгожыя па кампазіцыі і колеры. Над паўночным ўваходам з вонкавага боку на мазаіцы адлюстраваны Хрыстос, благаслаўляючы дойліда, які падносіць яму сабор у Варшаве. Хрыстос стаіць у акружэнні святых. Знізу злева і справа знаходзяцца выявы Успенскага сабора ў Маскве і Ісакіеўскага ў Санкт-Пецярбургу. Мазаіка выканана ў залаціста-карычневай гаме на сінем фоне. Над паўднёвым уваходам мазаіка зроблена ў блакітных і ружовых колерах на залатым фоне. Выява даволі дынамічная. У цэнтры паказаны святы з паднятай рукой для благаслаўлення, да яго звернуты ўсе вакол святыя. Адзначалася, што вельмі добра зроблены твары святых. Апісаныя мазаікі знаходзіліся ў дрэнным стане. Іх перавозілі па частках, некаторыя кавалкі рассыпаліся, да таго ж пры ўстаноўцы неахайна залівалі бетонам. На думку навукоўцаў, унутры над уваходамі мазаікі былі пастаўлены няўдала, бо іх зусім нябачна. Абедзве мазаікі ў карычнева-залацістых колерах на блакітным фоне. Адна з лепшых мазаік "Маці Божая з анёламі" па карціне В.М. Васняцова (вышынёй каля 7 м) размешчана ў апсідзе сабора.