зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Адміністрацыйны будынак

Шыфр

513Г000039_2

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Магілёўская вобласць, г. Магілёў, пр-т Міру, 43

Датаванне

1938 г. - 1941 г.

Стыль

Класічная ордэрная архітэктура, новы тып адміністрацыйных збудаванняў

Апісанне

5-павярховы з падвалам П-падобны ў плане будынак. У аснову аб'ёмна-прасторавай кампазiцыi i архiтэктурна-дэкаратыўнага афармлення пакладзены прынцыпы класiчнай ордэрнай архiтэктуры. Першы паверх абліцаваны каменем, вырашаны ў выглядзе цокаля для астатніх паверхаў, гладка атынкаваных. Цэнтральны аб'ём і бакавыя крылы вылучаны бакавымі рызалітамі, фасады якіх аформлены 6-калоннымі порцікамі стылізаванага карыгфскага ордэра. Фасады будынка рытмічна члянёны пілястрамі таго ж ордэра і прамавугольнымі аконнымі праёмамі, завершаны шырокім прафіляваным карнізам і глухой атыкавай сценкай. У цэнтры фасада выява савецкай сімволікі.