Шыфр
412Г000286_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Іўеўскі раён, г. Іўе, вул. К.Маркса, 51/1
Датаванне
2-ая палова XVIII ст.
Стыль
рэнесанс
У 1612 г. М. Кішка аддаў касцёл бернардзінцам. Затым у 1631-1633 гг. пабудаваў для іх мураваны кляштар. Двухпавярховы мураваны кляштар прымыкае да касцёла з паўночнага боку. Жылы корпус -- двухпавярховы будынак, накрыты вальмавым дахам, утвараў прамавугольны ў плане ўнутраны двор, па перыметры якога з трох бакоў праходзіў калідор, злучаны з апсідай. Вуглавыя памяшканні выступалі з агульнага прамавугольнага абрысу плана. Ва ўнутраны двор вёў арачны праезд каля паўночна-заходняга вугла касцёла.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён