зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Ансамбль былога кляштара бернардзінцаў: жылы корпус

Ансамбль былога кляштара бернардзінцаў: жылы корпус

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

412Г000018_3

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

пр. 1615 - 1618 гг.

Апісанне

Будаўніцтва кляштара было звязана з прыходам у Гродна айцоў бернардзінцаў у кан. XV ст., але кляштар тады не быў пабудаваны. Кляштарныя будынкі былі пастаўлены толькі ў 1615 - 1617 г., і былі спаленыя pасійскімі войскамі ў 1656 г. Перабудовы кляштарных муроў ды касцёла датуюцца 1682, 1753, 1788 гг. У XVII - XVIII стст. у кляштарных будынках праходзілі павятовыя сеймы. На пачатку XIX ст. пры кляштары працавала прыватная пачатковая школа.

У 1853 г. кляштар быў зачынены. Пэўны час у кляштары размяшчаліся розныя цывільныя ўстановы, а ў 1868 г. кляштарны комплекс перадалі ваеннаму ведамству. У 1926 г. у будынку кляштара працавала васьмікласная гуманістычная гімназія i сямікласная школа № 3. Па стану на 1970 г. у кляштары размяшчалася абласная санітарна-эпідыміялагічная станцыя, а пазней судмедэкспертыза. У 1990 г. былы бернардзінскі комплекс вернуты рымска-каталіцкаму Касцёлу, дзе ад таго часу размясцілася Вышэйшая рымска-каталіцкая духоўная семінарыя.

Кляштар уяўляе сабой двухпавярховы будынак далучаны да паўднёвай сцяны касцёла. Сцены члянёны прамавугольнымі вокнамі, пілястрамі, контрафорсамі. Усходняе i паўднёвае крылы вылучаны буйнымі рызалітамі з трохвугольнымі шчытамі, завершаны двухсхільным чарапічным дахам. Планіроўка большай часткі будынка галерэйная з адыходзячымі на два бакі памяшканнямі.

Старонка