зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Ансамбль былога кляштара езуітаў: агароджа

Апісанне

Комплекс езуіцкага кляштара быў адным з найбуйнейшых у Гродна. Яго складалі: касцёл, калегiум, бiблiятэка, аптэка, школа, жылыя карпусы i гаспадарчыя пабудовы. Да нашых дзён збераглiся касцёл, будынак аптэкi, жылыя карпусы. Ламаная лінія карпусоў з паўночнага боку прымыкала да мураванай агароджы, утвараючы замкнёны двор складанай канфігурацыі ў плане. Для гаспадарчых пабудоў быў адведзены паўднёва-ўсходні вугал квартала. Гаспадарчыя будынкі ў асноўным былі мураваныя. На тэрыторыі кляштара існаваў сад і кветнік. Мураваная сцяна агароджы была ўпрыгожана вазачкамі і бюстамі святых. Пасля скасавання ордэна езуітаў у 1773 г. у будынках калегіума размясціліся ваяводскія школы, пазней ў 19 ст. большасць будынкаў была занята пад казённыя ўстановы.