зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Ансамбль былога кляштара езуітаў: касцёл, дэкаратыўнае аздабленне інтэр'ера касцёла: галоўны алтар, 12 алтароў, амбон, 16 фрэскавых кампазіцый, фрэскі на парусах, роспісы на падпружных арках, помнік на магіле А.Тызенгаўза, арган, лава ў прэсбітэрыі,

Шыфр

412Г000028_2

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

21 чэрвеня 1678 г.

Апісанне

Гродзенскі касцёл езуітаў уяўляе сабой сапраўдны шэдэўр мастацтва барока. 

У аб'ёмна-планiровачнай кампазiцыi аб'яднаны сiстэма двухвежавай трохнефавай базiлiкi i крыжовакупальнага храма. Трансепт і цэнтральны неф аднолькавай вышыні і значна вышэйшыя за бакавыя нефы. На ветразях сяродкрыжжа ўстаноўлены светлавы барабан, завершаны высокiм купалам i лiхтаром. Па баках паўкруглай апсiды прыбудаваны невялiкiя каплiцы з паўсферычнымi купаламi. Галоўны заходнi фасад дэкарыраваны ў стылi барока. 

У сярэдзiне XVIII ст. вежы перабудаваны. Цэнтральная плоскасць фасада прарэзана паўцыркульнымi i прамавугольнымi аконнымi праёмамi, падзелена на тры ярусы суцэльнымi паясамi антаблементаў. У першым ярусе вежаў размешчаны арачныя нішы са скульптурнымі выявамі апосталаў. Перад уваходам у канцы ХІХ - пачатку ХХ ст. пабудавана шырокая двухмаршавая лесвiца. Бакавыя i тыльныя фасады касцёла вырашаны ў стрыманых формах ранняга барока. Зала храма падзелена на 3 нефы аркадамi на 6 апорных квадратных слупах. Скляпенні крыжовыя на падпружных арках.

У iнтэр'еры ўстаноўлена 13 алтароў, 2 чыгунныя жырандолі (ліццё XVIII ст.), 4 драўляныя спавядальні, амбон, помнік Тызенгаўзу. Дамінантай дэкаратыўнай кампазіцыі з'яўляецца галоўны алтар (вышынёй 21 м), зроблены ў 1736-38 гг. мясцовым рэзчыкам пад кіраўніцтвам Яна Шмідта. У яго трох'яруснай кампазіцыі выкарыстана складаная групоўка калон і пілястраў карынфскага ордэра.