Шыфр
412Г000028_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. XVII ст.
Стыль
Барока
Апісанне
Комплекс будынкаў езуіцкага кляштара займаў цэлы квартал у раёне рыначнай плошчы. Комплекс уключаў будынкі касцёла, калегіума, бібліятэкі, друкарні, аптэкі, жылых карпусоў, гаспадарчыя пабудовы.
Будынкі жылых карпусоў мураваныя двух-трохпавярховыя, складаныя ў плане, размешчаныя на поўнач і паўночны-ўсход ад касцёла, унутры квартала і па вул. Кірава выкарыстоўваюцца пад турму.
Асноўная частка будынкаў размешчана ў двары. Фасадам на вул. Кірава і Гараднічанскую арыентаваны двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак. Фасады патынкаваныя. У крыле па вул. Кірава размешчана праезная арка. Над аркай на другім паверсе балкон з ажурнай агароджай і на фігурных літых кранштэйнах. Яшчэ адзін балкон размешчаны на фасадзе па вул. Гараднічанскай, ажурная агароджа іншага ўзору. Унутры захавалася ажурная агароджа лесвіцы.
Будынак па вул. К. Маркса, 4 двухпавярховы П-падобны ў плане, накрыты вальмавым дахам з люкарнамі. Частка крыла па вул. К. Маркса аднапавярховая. Па фасаду з боку ўнутранага двара зроблена драўляная адкрытая галерэя. Фасады, арыентаваныя на вул. К. Маркса і Гараднічанскую падзелены цягай, завершаны карнізам. З паўночнага боку фасада па вул. Гараднічанскай (тарцовы фасад паўночнага дваровага крыла, раней гаспадарчага) на першым паверсе тры арачныя праёмы.