зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Ансамбль былога манастыра базыльян: капліца

Шыфр

412Г000062_3

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Ашмянскі раён

Апісанне

У ансамбль з храмам уваходзіць капліца, размешчаная на плошчы перад царквой (касцёлам). Уяўляе з сябе двух'ярусную вежу (чацвярык на васьмерыку). Ніжні ярус капліцы масіўны, грані аформлены ў ніжняй частцы прамавугольнымі нішамі, над уваходам існуе круглы аконны праём, на заходняй і ўсходняй гранях - невялікія лучковыя вокны. Завершаны ярус прафіляваным карнізам. Другі ярус скразны, прарэзаны 4 лучковымі прасветамі. Пастаўлены на круглы пастамент. Знізу грані другога яруса аформлены карнізнымі прафіляванымі паясамі. Усярэдзіне ўстаноўлены дрўляны крыж. Капліца завершана невялікай двух'яруснай цыліндрычнай вежачкай з крыжам над гранёным шатровым дашкам. Вакол капліцы бутавая агароджа з брамкай. Агароджа мае украпіны колатых чорных каменьчыкаў. Брамка з праходам і агароджа пабудаваны пазней за капліцу.