Шыфр
212Г000141_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
к. XVIII ст.
Стыль
Ранні класіцызм
Помнік архітэктуры “Ансамбль былога палаца Храптовічаў: былая гаспадарчая пабудова” сфарміраваўся ў 2-й палове XVIII - 1-й палове XIX стст. і ўключае мураваны палац, гаспадарчыя пабудовы і парк з сажалкамі. Пабудаваны ў стылі ранняга класіцызму. Арыгінальная ўнутраная планіроўка не захавалася.
Гаспадарчая пабудова па вул. Камуністычная, 24 – помнік архітэктуры канца XVIII - пачатку XIX стст. Прадстаўляе сабой аднапавярховы будынак, прамавугольны ў плане. Пабудаваны прыкладна да 1833 года.
Гаспадарчая пабудова па вул. Камуністычная, 26 А – помнік архітэктуры канца XVIII ст. Прадстаўляе сабой аднапавярховы будынак, прамавугольны ў плане з невялікімі аконнымі праёмамі, накрыты вальмавым дахам. Пабудаваны прыкладна ў 1770-1780-я гг.
Пад час Айчыннай вайны 1812 г. у Бешанковіцкім палацы спыняўся імператар Францыі Напалеон I. Мастак-аматар Хрысціян Вільгельм Фабэр дзю Фор, які служыў у французскай арміі, зрабіў некалькі замалёвак мястэчка Бешанковічы, у тым ліку і сядзібы Храптовічаў.
У 1876 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё бешанковіцкага касцёла, які быў адбудаваны пасля пажару. На гэта мерапрыемства быў запрошаны мастак Напалеон Орда, майстар архітэктурнага пейзажа. У час знаходжання ў Бешанковічах ён намаляваў сядзібу Храптовічаў. На малюнку добра бачна і гаспадарчая пабудова - стайня для выязных коней, да якой ідзе ўязная дарога з боку Віцебска.
У пачатку 1920-х гг. у палацы Храптовічаў была адкрыта школа. Усе гаспадарчыя пабудовы, у тым ліку i былая стайня для выязных коней, былі аддадзены на яе патрэбы.
У часы Вялікай Айчыннай вайны будынак пацярпеў, але быў адноўлены і зноў выкарыстоўваўся для патрэб дзеючай у былым палацы Храптовічаў сярэдняй школы.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён