Шыфр
212Г000947
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
кан. XVIII ст.
Стыль
Ранні класіцызм
Палац пабудаваны ў 1770-я гг. у стылі ранняга класіцызму на ўзор гарадскога асабняка. Падчас Айчыннай вайны 1812 г. у палацы спыняўся імператар Францыі Напалеон І. У 1821 г. у палацы некаторы час жыў рускі імператар Аляксандр І. 17 верасня 1821 г. у Бешанковічах адбыўся парад рускіх войскаў, які прымаў сам імператар і ў якім бралі ўдзел будучыя дзекабрысты Трубяцкі, Мураўёў, Бястужаў-Румін і інш.
Палац прадстаўляе сабой П-падобны ў плане будынак, які фарміруе цэнтральны двухпавярховы корпус, высунуты наперад і фланкіраваны аднапавярховымі флігелямі. Галоўны фасад вырашаны плоскасна, з цэнтральным двухступенчатым рызалітам, апрацаваным рустам на 1-м паверсе, і завершаны франтонам. Над парадным уваходам – ажурны балкон (чыгуннае ліццё перш. пал. ХІХ ст.) у стылі ампір: іанічныя калонкі, гнутыя кранштэйны, маскароны, меандр, акантавы ліст.
Бакавыя флігелі прамавугольныя ў плане, накрыты вальмавымі дахамі, вызначаюцца прастатой архітэктурнага вырашэння. Пачатковая планіроўка палаца – анфіладная (зараз зменена на калідорную). Памяшканні 1-га паверха цэнтральнага корпуса і флігеляў выкарыстоўваліся як жылыя, на 2-гім паверсе знаходзіліся парадныя апартаменты.
Цяпер у палацы размяшчаецца дзіцячая школа мастацтваў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён