Шыфр
311В000408_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
25 тыс. да н.э.
Стаянка-1 эпохі позняга палеаліту (26 470±420 гадоў назад) знаходзіцца ў цэнтры аг. Юравічы, на левым беразе р. Прыпяць.
Помнік адкрыў Ю. Попель у 1928 г. Даследавалі ў 1929 і 1931 гг. К.М. Палікарповіч, у 1959-60 гг. У.Дз. Будзько, у 1976 г. У.П. Ксяндзоў, у 2006 г. А.Г. Калечыц.
На стаянцы былі выяўлены крамянёвыя артэфакты, косткі маманта, каня, быка, пясца, паўночнага аленя, шарсцістага насарога. Сярод крамянёвых прылад адна- і двухпляцовачныя нуклеусы, падвоены скрабок і праколка, пласціны і іх фрагменты, у т.л. са скошаным рэтушшу канцом, адшчэпы, масіўная пласціна са слядамі рэтушы, мікрапласцінкі з рэтушаваным краем, мікрапласціны з прытупленай спінкай, вастрыі тыпу гравет, масіўны клінок на пласціне.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён