зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Археалагічны комплекс "Юравічы": старажытны горад перыяду сярэднявечча: дзядзінец, вакольны горад перыяду сярэднявечча

Археалагічны комплекс "Юравічы": старажытны горад перыяду сярэднявечча: дзядзінец, вакольны горад перыяду сярэднявечча

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

311В000408_2

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

25 тыс. да н.э. - X - п. п. XI ст.

Апісанне

Гарадзішча (“дзядзінец”) знаходзіцца ў аг. Юравічы, на градзе вышынёй 30 м над далінай Прыпяці. Займае пляцоўку каля 1 га, умацаваную падковападобным валам і ровам. Датуецца Х-ХІ стст.

Помнік даследавалі ў 1931 г. А.М. Ляўданскі і К.М. Палікарповіч, у 1965 і 1975 гг. У.Ф. Ісаенка, у 2004-09, 2013 гг. А.В. Іоў. Былі знойдзены рэшткі наземных зрубавых дамоў з печамі-каменкамі і падпечнымі ямамі, агароджы сядзібы, паўзямлянка з амаль непарушанай глінабітнай купальнай печчу. Сярод знаходак вылучаюцца каралавыя, шыферныя і сердалікавыя пацеркі, донца гаршка з кляймом (скандынаўская сімволіка), рагавы псалій з выразанымі галовамі драконаў (?), бронзавыя дэталі дружыннага пояса, падвескі і інш.

Старонка