зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Археалагічны комплекс "Прырэчча": стаянка-1

Археалагічны комплекс "Прырэчча": стаянка-1

Змест

Апісанне

Стаянка “Прырэчча”-1 знаходзіцца на поўдзень ад верхняй ускраіны вёскі Прырэчча (закруглення вясковай вуліцы), на буйным пясчаным узвышшы на астанцы правабярэжнай тэрасы р. Шчара, ва ўрочышчы Драшкава Гара. Займае ўсю плошчу буйнога пясчанага павышэння, якое парасло лесам. Прыкладныя памеры да 6,0 га. Датуецца перыядам неаліту і бронзавага веку (5-2 тыс. да н.э.). 

Помнік выявіў В. Р. Супрун у 1965 г. Абследавалі ў 1985 г. І. І. Падгарадзецкі, у 1987 г. Н. В. Шаблюк, у 1995-1996 гадах М. М. Чарняўскі, у 1997 г. В. Л. Лакіза. На шматлікіх агаленнях і раздувах культурнага пласту даследчыкамі была сабрана значная калекцыя фрагментаў керамікі і разнастайных крамянёвых вырабаў, у тым ліку прыладаў працы і наканечнікаў стрэл. Раскопкі не праводзіліся.

Старонка