Шыфр
413В000568_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
5-2 тыс. да н. э.
Стаянка Прырэчча-2 знаходзіцца на поўдзень ад паўднёвай ускраіны вёскі Прырэчча (закруглення вясковай вуліцы), паміж стаянкамі Прырэчча-1 і Прырэчча-3, на ўсход ад сучаснага русла р. Шчара, на невысокай правабярэжнай дзюне. Датуецца перыядам неаліту і бронзавага веку (5-2 тыс. да н.э.).
Стаянку Прырэчча-2 выявіла ў 1987 г. Н.В. Шаблюк. На моцна развеянай паверхні дзюны яна сабрала значную колькасць крамянёвых артэфактаў. У 1995 г. на стаянцы правёў зборы пад’ёмнага матэрыялу М.М. Чарняўскі, у 1997 г. В.Л. Лакіза. На агаленнях і раздувах культурнага пласту, у сценках кар'ера была знойдзена новая калекцыя фрагментаў керамікі і разнастайных крамянёвых вырабаў, у тым ліку прыладаў працы і наканечнікаў стрэл.
У 1997 г. В.Л. Лакіза правёў на стаянцы раскопкі. Падчас раскопак зафіксавана і даследавана 11 аб’ектаў: агнішча, рэшткі драўляных слупоў і гаспадарчай ці жылой пабудовы. Былі знойдзены фрагменты керамікі эпохі неаліту і больш за 200 расшчапаных крамянёў, сабрана калекцыя нуклеусаў: аднапляцовачныя для нарыхтоўкі адшчэпаў і пласцін, шматпляцовачныя розных форм. Частка з іх моцна спрацавана. Сляды другаснай апрацоўкі маюцца на такіх крамянёвых знаходках як разцы, праколкі, скоблепадобныя прылады, ножападобныя прылады, скрабкі, рубячыя прылады, наканечнікі стрэл.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён