Шыфр
413В000568_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
5-2 тысячагоддзі да н. э.
Стаянка-3 археалагічнага комплексу "Прырэчча" знаходзіцца на паўднёвы ўсход ад паўднёвай ускраіны вёскі Прырэчча, праз 1,1 км на паўднёвы ўсход ад паўднёвай ускраіны стаянкі Прырэчча-1, на буйным пясчаным узвышшы, засаджаным лесам. У паўночна-заходняй частцы помніка маецца даволі вялікі пясчаны кар'ер. Прыкладныя памеры да 4,0 га. Датуецца перыядам неаліту і бронзавага веку (5-2 тысячагоддзямі да н.э.).
Стаянку Прырэчча-3 выявіла ў 1987 г. Н.В. Шаблюк. У 1995 г. правёў зборы пад'ёмнага матэрыялу М.М. Чарняўскі, у 1997 г. В.Л. Лакіза. На агаленнях і раздувах культурнага пласту, у сценках кар'ера даследчыкі сабралі калекцыю фрагментаў керамікі і разнастайных крамянёвых вырабаў, у тым ліку прыладаў працы і наканечнікаў стрэл. Раскопкі на помніку не праводзіліся.