Шыфр
413В000577_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
Х-ХІІІ стст.
Селішча знаходзіцца у 100 м на паўночны ўсход ад стадыёна, на ўзвышшы, у трыкутніку паміж правым берагам р. Бяроза (левы прыток р. Шчара) і безназоўнай рачулкай. Датуецца Х-ХІІІ, ХVІ-ХVIII стст.
Селішча было выяўлена ў 1963 г. В.Р. Супруном, абследавалася гэтым жа даследчыкам у 1964 г., Л.Д. Побалем у 1973 і 1974 гг. У розныя часы на помніку была сабрана кругавая кераміка розных перыядаў. Раскопкі не праводзіліся. У 2011 г. сучасны стан помніка абследавалі М.І. Ткачова і З.А. Харытановіч.