зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Археалагічны комплекс: замчышча Слонім-1

Археалагічны комплекс: замчышча Слонім-1

Змест

Апісанне

Замчышча знаходзіцца ў цэнтры горада Слоніма на ўзвышшы, паміж вул. Першамайская, Савецкая, Оперная, Маякоўскага, на левым беразе р. Шчара. Пляцоўка чатырохвугольная, з поўдня і ўсходу абмежаваная стромкімі схіламі, с поўначы і захаду - шырокімі рвамі. Вышыня узвышша каля 6 м. Датуецца ХІ-XVII стст.

Тэрыторыя помніка амаль поўнасцю забудаваная, толькі паўднёвая частка і крыху ўсходняя - параслі дрэвамі.

Археалагічнае даследаванне Замчышча распачаў у пасляваенны час Г.І. Пех . У 1959 г. былі праведзены першыя раскопкі. Быў выяўлены магутны культурны слой (каля 5 м) з матэрыялам ХІ-XVII стст. і рэшткамі жылых дамоў з печамі. Раскопкі на помніку працягнуў Я.Г. Звяруга ў 1968 г. Былі атрыманны шматлікія археалагічныя матэрыялы (вырабы з гліны, жалеза, дрэва, скуры, шкла, тканіны, косткі). Дзякуючы павышанай вільготнасці добра захаваліся насцілы вуліц з тонкіх бярвенняў і плашак. Абапал вуліц захаваліся рэшткі жылых і гаспадарчых пабудоў. 

У 1963-1964 гг. Замчышча было агледжана В.Р. Супруном, У 1973-1974 гг. Л.Д. Побалем. У 2011 г. сучасны стан помніка абследавалі В.Л. Лакіза, М.І. Ткачова і З.А. Харытановіч. 

Старонка