Шыфр
213Г000038_19
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1954 - 1956 гг.
Будынак №1 размешчаны на скрыжаванні сучасных вуліц Кірава і Касманаўтаў і з'яўляецца часткай суцэльнай забудовы Архітэктурнага ансамбля вул. Кірава з вакзалам і Прывакзальнай плошчай. Пабудаваны ў 1954 - 1956 гг. як жылы дом для работнікаў Віцебскага аддзялення Калінінскай чыгункі з гандлёвымі памяшканнямі на першым паверсе. Вуглавая частка вырашана ў выглядзе трохграннай вежы, завершанай шасцігранным вышэйшым за асноўны аб'ём будынка ярусам.
Дадзены будынак з'яўляецца каштоўным элементам гістарычнага горадабудаўнічага асяроддзя, які дае ўяўленне пра забудову горада Віцебска 1950-х гадоў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён