зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

гідравузел "Валкушык": аднакамерны суднаходны шлюз, пагранічны шлюз-рэгулятар, рэшткі падмуркаў дома наглядчыка, сонечны гадзіннік

гідравузел "Валкушык": аднакамерны суднаходны шлюз, пагранічны шлюз-рэгулятар, рэшткі падмуркаў дома наглядчыка, сонечны гадзіннік

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

410Г000146_9

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён

Датаванне

1829 г.

Стыль

Цагляны

Апісанне

Аўгустоўскі канал — гідратэхнічнае збудаванне ХІХ ст., якое знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі (Гродзенскі раён) і Польшчы (Аўгустоўскі павет). Суднаходная частка займае 103,6 км, у тым ліку ў межах Беларусі 22 км, глыбіня яе складае 1,8 м, злучае рэкі Віслу і Нёман.  Яна складаецца з натуральных азёр і рэк, дапаўняецца штучна створанымі гідратэхнічнымі збудаваннямі і ландшафтам, сеткай аўтамабільных дарог і мастоў. 

Шлюзы, плаціны і каналы ўяўляюць сабой найбольш важныя элементы канала. Сцены шлюзаў пабудаваныя з каменя і абліцаваныя цэглай, іх найбольш неабароненыя ўчасткі ўмацаваныя пяшчанікам або гранітам. Дно шлюзаў ўшчыльнены з дапамогай драўніны або бетону, у залежнасці ад грунту. Праходы і шлюзавыя вароты выкананы з дуба і армаваны жалезнымі прутамі.

На беларускай частцы канала дзейнічаюць 5 шлюзаў-рэгулятараў, 2 плаціны і 4 суднаходных шлюза – Нямнова, Дамброўка, Валкушык і Кужынец (шлюз Кужынец знаходзіцца на мяжы Рэспублікі Беларусь з Рэспублікай Польшчай). 

Гідравузел “Валкушык” - аднакамерны суднаходны шлюз - знаходзіцца на 85 км трасы Аўгустоўскага канала. Перапад узроўню вады складае 365 см. Комплекс шлюза “Валкушык” знаходзіцца ў даліне ракі Чорная Ганча, непадалёку ад упадзення ў яе з правага берага ракі Валкушанка, ад якой у свой час атрымаў назву.

Старонка