Шыфр
712Г000148
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, пр. Незалежнасці (ад вул. Янкі Купалы да пл. Перамогі)
Датаванне
1951 г.
Апісанне
Балюстрада размешчана з абодвух бакоў пр. Незалежнасці. Агульная даўжыня балюстрады 808,44 м. Падзелена на секцыі пастаментамі з высокімі дэкаратыўнымі вазамі. Вазы выкарыстаны двух відаў, якія адрозніваюцца вышынёй і формай. Кожная секцыя складаецца з ніжняй бэлькі і бэлькі-поручня. Сярэдзіна запоўнена балясінамі і прамежкавымі тумбамі. Балюстрада ўключае сходы ў парк з падпорнымі сценкамі.