Шыфр
213Г000900
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
к. ХІХ ст.
Мураванае двух'яруснае вежападобнае збудаванне, завершанае звонападобным купалам з цыбулепадобнай галоўкай на высокім глухім васьмігранным барабане. Першы ярус мае арачны праезд пад цыліндрычным скляпеннем, верхні прарэзаны высокімі арачнымі прасветамі. Ярусы вылучаны тонкапрафіляванымі карнізамі з зубчыкамі. У аснаванні верхняга яруса па 4-х гранях створаны прафіляваныя арачныя нішы з абразамі. Па баках да званіцы далучаюцца аднапавярховыя старожкі. Іх фасады фланкіраваны плоскімі лапаткамі, завершаны карнізамі з зубчыкамі, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраванымі паўкруглымі абрамленнямі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён