зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

713Г000141

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1940–1950 гг.

Апісанне

Жылы дом па зав. Міхайлаўскім, 4 праектаваўся і будаваўся ў комплексе забудовы кварталаў, прылеглых да Прывакзальнай плошчы. Гэты раён г. Мінска пачаў развівацца ў другой палове 19 ст. у сувязі з правядзеннем праз Мінск двух чыгуначных ліній: у 1871 г. Маскоўска-Брэсцкай, у 1873 г. Лібава-Роменскай.

 Па праекце дом № 4 з боку галоўнага фасада быў пяціпавярховы з шостым (тэхнічным) паверхам, з боку двара - пяціпавярховы, падзелены на тры пад'езды, пры чым яны мелі скразныя праходы з выхадамі на вуліцу і ў двор. Галоўны фасад вырашаўся сіметрычна. У цэнтры знаходзіўся дзвярны праём, аформлены простым парталам. Вось сіметрыі падкрэсліваў размешчаны над уваходам балкон на фігурных кранштэйнах. Дзвярны праём балкона меў арачны абрыс і дэкарыраваўся рустам. З абодвух флангаў фасад вылучалі пары трохгранных рызалітаў на вышыню трох паверхаў. Зверху рызалітаў на чацвёртым паверсе былі запраектаваны балконы. Паміж рызалітамі на першым паверсе размяшчаліся дзвярныя праёмы ўваходаў у пад'езды, над якімі знаходзіліся паўкруглыя ў абрамленнях вокны. З двух бакоў дома № 4 былі запраектаваны і пабудаваны мураваныя на вышыню трох паверхаў праязныя аркі, якія аб'ядноўваюць яго з суседнімі вуглавымі дамамі. Вянчаючы карніз арак супадае па ўзроўні з міжпавярхавай цягай жылога дома.

Старонка