Шыфр
412Г000014_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1903 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак пабудаваны ў 1903 г. Вядомы як дом "Гродзенскага Сафійскага брацтва". У Вялікую Айчынную вайну будынак захаваўся. У лютым 1949 г. праводзіліся аднаўленчыя работы. У такім выглядзе будынак захаваўся да нашага часу.
Двухпавярховы з сутарэннямі, накрыты чатырохсхільным дахам будынак. Сцены атынкаваныя, завершаныя карнізам, чляняцца раскрапаванымі лапаткамі, на 1-м паверсе апрацаваны рустам. Прамавугольныя аконныя праёмы на другім паверсе ў ліштвах, аздоблены сандрыкамі. Цэнтральная частка 2-га паверха больш дэкарыравана багатым сандрыкам над ваконным праёмам, пілястрамі і завершана атыкам.