зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

412Г000014_11

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

Каля 1753 г.

Стыль

Класіцызм, ампір

Апісанне

Будынак па вул. Замкавай № 16 — палац К. Храптовіча, камяніца Ф. Мучынскага, палац I. Ляхніцкага, магчыма, будынак Тульскага банка, музей атэізму і рэлігіі. Пабудаваны ў 1742-1752 гг. Будынак быў пабудаваны, як рэзідэнцыя магната Храптовіча ў стылі барока. Быў моцна пашкоджаны падчас пажару 1753 г. 

Перабудаваны ў 1790 г. Магчымы аўтар перабудовы - архітэктар М. Кнакфус (рэканструяваны будынак нагадвае дамы Лапацінскага, Бжастоўскага ў Вільні, аўтарства якіх належыць Кнакфусу, ён таксама быў капітанам літоўскай артылерыі, чым можа тлумачыцца яго цікавасць да “мілітарнай” ляпніны на фасадах будынку). В 90-я гг. ХVIII ст. будынак быў перабудаваны для новага ўладальніка шляхціча I. Мучынскага. 

Каля 1800 г. будынак купляюць магнаты Ляхніцкія. Яны ўзвялі ў сярэдзіне XIX ст. дваровыя пабудовы гаспадарчага прызначэння. У 2-й палове XIX ст. будынак перайшоў да Егеля Гешаля і належыў сям'і да 1939 года. 

У архітэктуры будынка заўважны ўплыў рускага класіцызму канца XVIII — пачатку XIX ст., аднак маюцца і ўласныя своеасаблівыя рысы — раслінныя ляпныя гірлянды над праездам у двор; форма ліштваў вокан і інш. 

Падчас абследаванняў у канцы 1980-х гг. сутарэнняў будынка была выяўлена буйнапамерная цэгла, якая характэрна для дамоў, што будваліся ў XVI - XVII стст.