Шыфр
412Г000014_12
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
2-я пал. XIX cт. (?) - 1912 г.
Стыль
Эклектыка
Замкавая № 17 — Дом саветніка Анцылевіча. Год пабудовы — 1912. Прыкладна каля гэтага дома магла знаходзіцца гродзенская сярэднявечная Малая царква. Двухпавярховае блізкае ў плане да квадрата збудаванне з унутраным дворыкам. Уваход у двор праз браму, размешчаную ў паўночна-заходнім крыле будынка , арыентаваным на вул. Вялікую Троіцкую. Накрыты вальмавым дахам. Фасады патынкаваныя, завершаныя прафіляваным карнізам, галоўны і бакавы (з боку дома № 15) фасады падзелены міжпаверхавымі цягамі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён