зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Будынак

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

412Г000014_2

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

Каля 1643 г.

Апісанне

Будынак па вул. Замкавай № 5 — Камяніца Масальскіх, сучасны інтэрнат медуніверсітэта № 1. Прыкладны час пабудовы будынка каля 1643 г. Сёння гэта самы стары жылы будынак у горадзе. У 1925 г. тут было адчынена прадстаўніцтва фірмы “Фабрыка механічнага абутка ў Гродна“ і фірма па продажу скур “Самуэль Пінскі і К”.

Будынак трохпавярховы з падвалам, П-падобны ў плане, накрыты вальмавым дахам. Фасады патынкаваныя. Цэнтральная частка галоўнага фасада вылучана вялiкiм трохвугольным франтонам. У тымпане франтона паўцыркульная люкарна ў абрамленні з замковым каменем. На першым паверсе арачны праём праезда, дэкарыраваны руставаным абрамленнем. Паміж першым і другім паверхамі праходзіць паясок цягі. Сцяна першага паверха дэкарыраваны рустам.

Старонка