Шыфр
412Г000014_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1912 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Дом знаходзіцца на адной з найбольш старажытных вуліц Гродна, якая пачала забудоўвацца яшчэ ў часы Вялікага князя Вітаўта і злучала замак з плошчай Рынку.
У другой палове ХІХ ст. тут быў узведзены драўляны будынак, які згарэў у пажары 1885 г.
У 1912 г. на гэтым участку быў пабудаваны новы мураваны трохпавярховы дом і двухпавярховы флігель у двары. Дом быў элітны з вялікімі кватэрамі з лазенкамі і клазетамі. На першым паверсе існавала крама Руткоўскага. Каля ўвахода ў краму быў праезд у глыбіню двара. Дзякуючы паштоўцы пач. ХХ ст., якая захавалася, можна меркаваць пра выгляд дома і характар яго дэкору. Згодна ёй, два першыя паверхі былі неатынкаваныя, трэці -- патынкаваны, вокны мелі дэкаратыўныя ліштвы. Фасад упрыгожвалі 2 балконы з чыгуннымі ажурнымі агароджамі, гарызантальныя паяскі, падвойныя пілястры.